Анёл (, аньелос, — «вяшчун, пасланец»; стар.-бел.: аггелъ, ангелъГістарычны слоўнік беларускай мовы , Т.1) — у аўраамічных рэлігіях духоўная разумная бясполая і бесцялесная істота, якая выказвае волю Бога і мае звышнатуральныя магчымасці. Біблія называе Анёлаў службовымі духамі (Яўр. 1:14). Часта анёлаў выяўляюць як людзей з беласнежнымі крыламі за спінай.

У хрысціянстве Анёлы ў хрысціянскіх рэлігіях — духоўныя істоты, сімвалы Божай разумнасці і справядлівасці.

Знешні выгляд і ўплыў на чалавека залежыць ад рангу анёла, асобы, перад якой паўстала істота і божага плана на гэтага чалавека. Аднак агульнымі рысамі сапраўднага выгляду анёлаў з'яўляюцца наяўнасць крылаў, труб для абвяшчэння волі божай і ўзбраенне мячом для карання ворагаў гасподніх.

Яўленне анёла чалавеку можа збянтэжыць, выклікаць замяшанне і жах, калі гэта анёл смерці з мэтай забраць душу, а можа і выклікаць ціхую радасць і заспакаенне. З'яўленне анёла на зямлі можа адбывацца як фізічна, у выглядзе палаючага куста, так і ў марах.

Галоўная роля анёлаў — сувязь паміж людзьмі і Богам, як з'яўленне анёла ў снах Дзевы Марыі каб паведаміць аб нараджэнні Хрыста (Лук. 1: 28-38), а так жа прамое выкананне яго волі на Зямлі, напрыклад, вывад з Садомы Лота і яго дзвюх дачок (Быц. 19: 16).

Нябесная іерархія Паводле Дыянісія Арэапагіта:

вышэйшыя анёльскія чыны: серафімы херувімы прастолы сярэднія: улады панаванні сілы ніжэйшыя: пачаткі арханёлы анёлы

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Будыйская міфалогія Катэгорыя:Іўдаістычная міфалогія Катэгорыя:Хрысціянская міфалогія Катэгорыя:Зараастрызм Катэгорыя:Духі Катэгорыя:Сікхізм Катэгорыя:Паняцці і тэрміны ў Бібліі Катэгорыя:Кніга Быцця Катэгорыя:Рай