Ячмень (hordeolum) — вострае гнойнае запаленне валасянога мяшэчка вейкі або сальнай залозы Цэйса, якая размяшчаецца каля цыбуліны павек. Існуе таксама т. зв. унутраны ячмень, калі запаляецца долька мейбаміевай залозы. Сімптомы абедзвюх форм — запаленне і ацёк краю павека, чырвань, балючасць. Ячмень выклікаецца бактэрыяльнай інфекцыяй (у 90—95 % выпадкаў — залацістым стафілакокам) і часцей за ўсё назіраецца пры аслабленым імунітэце (напрыклад, пасля прастудных захворваннях).
Катэгорыя:Захворванні вачэй