«Кузня» () — тэма, якая паўтараецца ў пяці карцінах англійскага мастака Джозефа Райта 1771—1773 гадоў.
На той з карцін, што захоўваецца ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі, выяўлены трое мужчын за працай над жалезным або сталёвым вырабам. Прысутнасць гледачоў і начная праца тлумачыцца працай па-за будынкам: Райт адлюстроўвае папраўку чагосьці для падарожніка пры святле свечкі. Гэтая абстаноўка дазваляе паказаць навык мастака ў працы з такім асвятленнемThe Blacksmith’s Shop , Derby.gov.uk, accessed May 2011. У правай частцы карціны выяўлены мужчына, які абапіраецца на палку і нічога не робіць. Нікальсан адзначае, што на яго глядзяць без асуджэння, але з павагай. Карціна была набыта ArtFund і Музеем і мастацкай галерэяй Дэрбі ў 1979 годзе прыкладна за 69000 фунтаў у сям’і Грэг (Greg), якая валодала ёй з 1875 годаThe Blacksmith’s Shop, artfund.org, accessed May 2011.
Больш познія версіі, на якіх праца каваля выяўлена больш традыцыйна, цяпер захоўваюцца ў Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу і ў Галерэі Тэйт у Лондане. На іх выяўлены моцны мужчына, які працуе з кавальскім горнам у той час, як за ім назірае яго сям’я. Паравыя кузні былі ўжо не ў навінку, але інавацыя Райта заключаецца ў тым, што ён палічыў іх выдатным аб’ектам для мастацкага адлюстравання. Гэта прывяло да таго, што яго карціны часта выкарыстоўваюцца як сімвал прамысловай рэвалюцыі і Асветніцтва.
У 1772 годзе Райт стварыў версію карціны 44 на 52 цалі пад назвай The Iron Forge, якую прадаў лорду Пальмерстону (Palmerston) за 200 фунтаў; гэтая карціна па-ранейшаму захоўваецца ў сям’і Пальмерстонаў. Іншая версія карціны, 41 на 44 цалі, An Iron Forge («Кузня, выгляд звонку», 105х140 см), была прададзена Кацярыне Вялікай (яна ж пазней купіла яшчэ дзве карціны Райта, пра вывяржэнне Везувія і феерверк, але карціна з кавалём была прызнана лепшай з набытыхJoseph Wright of Derby: Art, the Enlightenment and Industrial , RevolutionaryPlayers, accessed May 2011; у аснове кампазіцыі — малюнак пяром, які захоўваецца, як і адна з карцін, у Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі). Яшчэ адна версія карціны, The Blacksmith's Shop, была прададзена Першаму лорду Мельбурн (Melbourne). Яна заставалася ў сям’і Мельбурн да перадачы ў Down House, дзе далучылася да калекцыі ў гонар Чарльза Дарвіна; на дадзены момант карціна знаходзіцца ў калекцыі Мелана.
Катэгорыя:Карціны са збораў Дзяржаўнага Эрмітажа Катэгорыя:Карціны са збораў галерэі Тэйт Катэгорыя:Музей і мастацкая галерэя Дэрбі Катэгорыя:Карціны Джозефа Райта