Фуксія балівійская (Fuchsia boliviana) — від раслін з сямейства .

Вызначаецца доўгімі кветкамі аднастайнага каралава-чырвонага колеру, згрупаваных гронкамі на сцябле. Завязаныя кветкі ўтвараюць шматлікія мясістыя цыліндрычнай формы плады, якія па меры паспявання ператвараюцца з пачатковага светла-зялёнага колеру ў чорна-фіялетавы. Лісце светла-зялёнае. Расліны звычайна ўтвараюць групы, разрастаючыся да густых хмызнякоў.

Радзімай віду з'яўляецца Балівія. Балівійская фуксія расце звычайна ў гарыстай мясцовасці на вышынях ад 2000 да 3000 метраў над узроўнем мора.

Адчувальная да холаду расліна, таму яе вырошчванне ў Еўропе магчыма выключна ў цяплічных умовах.

Катэгорыя:Скрыпнёвыя