Інакенцій XIII (, свецкае імя: П’етра Мікеланджэла дэі Конці, ; (13 мая 1655 — 7 сакавіка 1724) — Папа Рымскі з 8 мая 1721 па 7 сакавіка 1724.

Біяграфія Мікеланджэла дэі Конці паходзіў са знакамітага роду, які ў XIII стагоддзі даў царкве Папу Інакенція III. Мікеланджэла нарадзіўся 13 мая 1655 у Полі. Быў выхаванцам езуітаў, выконваў розныя функцыі ў апостальскай нунцыятуры. У момант абрання яго Папам ён быў ужо цяжка хворы. Памёр пасля трох гадоў пантыфікату.

Катэгорыя:Папы Рымскія