Уэтары або гуэтары,  — зніклы цяпер індзейскі народ, які засяляў у дакалумбаву эпоху тэрыторыю сучаснай дзяржавы Коста-Рыка.

Паводле некаторых хронік, уэтары дзяліліся на дзве вялікія групы, «заходніх» і «ўсходніх» уэтараў, натуральнай мяжой паміж якімі служыла рака Вірылья.

У 1560—1570-я гады кіраўніком заходніх уэтараў, чыя тэрыторыя распасціралася да ціхаакіянскага ўзбярэжжа, быў «вялікі касік» Гарабіта (Гуарабіта), а кіраўніком усходніх — Эль-Гуарка.

Мова уэтараў уваходзіла, відаць, у склад сям'і чыбчанскіх моў, і была распаўсюджана ва ўсёй цэнтральнай частцы Коста-Рыкі. Мова з пачатку XVII стагоддзя паступова выцясняецца іспанскім. У цяперашні час сляды мовы можна знайсці ў некаторых тапонімах Коста-Рыкі (Aserrí, Curridabat, Turrialba, El Guarco і інш.)

Літаратура Bákit, Oscar, Garabito, nuestra raíz perdida, San José, Jiménez & Tanzi, 1a. ed., 1981. Molina Montes de Oca, Carlos, Garcimuñoz, la ciudad que nunca murió, San José, EUNED, 1993. Quesada Pacheco, Miguel Ángel, Los huetares: historia, lengua, etnografía y tradición oral, Cartago, Editorial Tecnológica, 1996. Quesada Pacheco, Miguel Ángel, Abecedario ilustrado de la lengua huetar, Heredia, Editorial de la Universidad Nacional, 1997. Rodríguez Argüello, Percy Kenneth. Historia del Cantón de Barva, San José, Costa Rica, Ed. Mirambell, 1996.

Спасылкі Кароткі артыкул аб уэтарах Мова і культура уэтараў Артэфакты уэтараў у Чыкагскім палявым музеі Генетыка уэтараў

Катэгорыя:Археалогія ў Коста-Рыцы Катэгорыя:Індзейцы Цэнтральнай Амерыкі Катэгорыя:Зніклыя народы Амерыкі