thumb|right|250px|Комплекс Уапока thumb|right|250px|«Арлінае гняздо», Уапока Комплекс Уапока () — група археалагічных помнікаў на захадзе мексіканскага штата Чыўаўа. Знаходзіцца прыкладна ў 18 км (па карце; прамая дарога, з прычыны перасечанай мясцовасці, адсутнічае) на захад ад г. Мадэра паблізу тэрмальных крыніц курорта Уапока на аднайменнай рацэ.
Тут выяўлены некалькі групаў дамоў. Некаторыя групы складаюцца з пячорнага жылля з пярэдняй глінабітнай сцяной, іншыя — з аналагічных дамоў пад навісаючымі скалістымі выступамі. Па архітэктурнай традыцыі і знаходках комплекс Уапока блізкі культурным традыцыям Магаён і Анасазі. Падрабязныя раскопкі да гэтага часу не праводзіліся.
Важнейшыя з груп комплексу, даступныя ў дадзены час для турыстаў: Вялікая пячора, на захад ад ракі Уапока: будынкі ў вельмі буйной пячоры, з якой сцякае вадаспад, некаторыя — двухпавярховыя. Арлінае гняздо, складаецца з некалькіх невялікіх дамоў пад скальным выступам. Змяіная пячора, з дамамі ўнутры пячоры, з двума ўваходамі і калідорамі, якія злучаюць іх і праходзяць праз выступ у скале.
Гл. таксама Дакалумбавы руіны Мексікі Куэва-дэ-ла-Алья
Катэгорыя:Археалогія ў Мексіцы Катэгорыя:Чыўаўа Катэгорыя:Архітэктура індзейцаў Катэгорыя:Пячоры Мексікі