Джон ФРАНКЛІН (; , Спілсбі, Лінкольншыр, Вялікабрытанія — , востраў Кінг-Уільям) — англійскі мараплавец, даследчык Арктыкі, контр-адмірал.

У 1818 удзельнічаў у экспедыцыі Д. Б'юкена, мэтай якой было прайсці з Атлантычнага акіяна праз Паўночны полюс у Ціхі акіян. У 1819—22 і 1825—27 кіраваў экспедыцыямі, якія даследавалі паўночнае ўзбярэжжа і ўнутраныя раёны Паўночнай Амерыкі. У 1845 узначаліў палярную экспедыцыю на суднах «Тэрор» і «Эрэбус» для пошуку Паўночна-Заходняга праходу. Удзельнікі экспедыцыі загінулі. На іх пошукі арганізавана каля 50 экспедыцый, якія зрабілі вялікі ўклад у даследаванні Канадскага Арктычнага архіпелага.

Імем Дж. Франкліна названы мыс, горы, заліў і праліў у Паўночнай Амерыцы.

Літаратура

Катэгорыя:Адміралы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Удзельнікі напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войнаў Катэгорыя:Мараплаўцы Вялікабрытаніі