Віктар Валянцінавіч Рудскі (нар. , сяло Каргасок, ) — доктар геаграфічных навук (з 1997), прафесар (з 1998).

Біяграфія У 1973 годзе скончыў кафедру агульнай геаграфіі геолага-геаграфічнага факультэта Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1978—1981 гг. праходзіў навучанне ў аспірантуры ў Інстытуце геаграфіі Сібіры і Далёкага Усходу Сібірскага аддзялення Акадэміі навук СССР.

Дэкан геаграфічнага факультэта Алтайскага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 1989 г.), прарэктар па навуковай рабоце Алтайскага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 1997), прарэктар па навуковай рабоце Смаленскага гуманітарнага ўніверсітэта (2003—2005). З 1 верасня 2010 года В. У. Рудскі — загадчык кафедры эканамічнай тэорыі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Лістапад — снежань 2010 года — запрошаны прафесар Універсітэта Марціна-Лютэра Галле-Вітэнберга, Германія.

Спасылкі Рудский Виктор Валентинович // Сайт «Учёные Росии»

Катэгорыя:Дактары геаграфічных навук Катэгорыя:Географы Расіі