Ягуль (Yagul) — дакалумбава гарадзішча (цяпер месца археалагічных раскопак) у мексіканскім штаце Аахака. Старажытныя сляды селішча датуюцца 3 тыс. да н. э. Горад заснавалі ў 5 ст. да н. э. сапатэкі, пазней горад захапілі і развілі міштэкі. Каля 900 г. н. э. было пабудавана некалькі пірамід, а ў 1300-1400 гг. - некалькі палацаў. Спасылкі Instituto Nacinal de Antrpología e Historia: Yagul George And Audrey DeLange: Yagul Archaeological Ruins Oaxaca Mexico, Travel And Tour Photos And Pictures
Катэгорыя:Штат Аахака Катэгорыя:Археалогія ў Мексіцы Катэгорыя:Сапатэкі Катэгорыя:Міштэкі