Тараканавыя, Тараканы (Blattoptera або Blattodea) — падатрад насякомых атрада тараканападобных; часам вылучаецца ў асобны атрад. Вядома больш за 4500 відаў (4565 відаў па стане на люты 2008 г.).

Апісанне

Даўжыня да 9,5 см. Цела пляскатае, авальнае. Галава часткова схавана пад пярэд­нес­пін­кай. Вусікі доўгія, шматчленікавыя, шчацінкападобныя. Пярэднія крылы звычайна ператвораны ў шчыльныя надкрылы (з выразным жылкаваннем), заднія тонкія, перапончатыя, схаваныя пад надкрыламі; у некаторых відаў надкрылы і крылы адсутнічаюць. Ногі бегальныя з 5-членікавымі лапкамі. Брушка падоўжанае, 8—10-членікавае, у самцоў брушка часта з пахучымі залозамі. Ротавыя органы грызучыя.

Пашырэнне Вядомы з карбону (каля 350 млн гадоў назад).

Налічваецца звыш 4000 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках і субтропіках. Жывуць пад камянямі, у раслінным подсціле, глебе, норах грызуноў, некаторыя віды: , і інш. — у жыллі чалавека. На Беларусі 6 відаў (, , тараканы і інш.).

Асабліваці біялогіі Пераважна начныя насякомыя, жывуць скрытна.

Большасць відаў кормяцца дэтрытам або ўсёедныя, але некаторыя віды спецыялізаваны як фітафагі ці драпежнікі.

Яйцы адкладваюць у асаблівых капсулах. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Лічынкі развіваюцца ад 3—4 месяцаў да 4 гадоў. Некаторыя трапічныя віды жывародныя. Ра­звіва­юцца ад 3-4 месяцаў да 3-4 гадоў.

Сінантропныя віды могуць пашкоджваць харчовыя прадукты, скураныя вырабы, пакаёвыя і цяплічныя расліны. Некаторыя — пераносчыкі ўзбуджальнікаў хвароб (напр., дызентэрыі) і яец гельмінтаў.

Літаратура