Святы Фернанда III Кастыльскі (; , Самора — , Севілья, Іспанія) — кароль Кастыліі з 1217 года, кароль Леона з 1230 года. Сын Альфонса IX Леонскага і Берэнгарыі Кастыльскай. Прылічаны да ліку святых у 1671 годзе.

Шлюбы і дзеці

30 лістапада 1219 года ва ўзросце 21 год Фердынанд III ажаніўся з Элізабэт Гогенштаўфен, дачкой герцага Філіпа Швабскага, таксама вядомай пад імем Беатрыс Іспанскай. Ад гэтага шлюбу нарадзілася дзесяць дзяцей. Альфонса X (23 лістапада 1221 — 21 красавіка 1284), пераемнік Фердынанда III на каралеўскім прастоле Кастыліі. Фадрыке (верасень 1223—1277), быў таемна забіты па загаду Альфонса X. Фернанда (сакавік 1225—1243 ці 1248) Леанора (1227 — памерла ў маленстве) Берэнгарыя (1228—1288 ці 1289) Энрыке (сакавік 1230 — жнівень 1304) Феліпэ (снежань 1231—1274). Збіраўся сысці ў манахі, але быў настолькі захоплены прыгажосцю прынцэсы Крысціны Нарвежскай, нявесты аднаго са сваіх братоў і дочкі Хокана IV, караля Нарвегіі, што парушыў зарок і ажаніўся з ёй. Санча (1233—1261), архібіскуп Севільскі і Таледскі. Хуан Мануэль (1234 — лістапад 1283) Марыя (1235 — памерла ў маленстве)

У 1235 годзе Элізабэт памерла, і ў жніўні 1237 года Фердынанд III ажаніўся другі раз з Жане, графіняй Панцье. Ад гэтага шлюбу нарадзілася пяцёра дзяцей. Фернанда (1239—1269), граф Амальскі Элеанора Кастыльская (1241—1290) Жонка Эдуарда Даўганогага, караля Англіі. Луіс (1243—1269) Хімен (1244 — памёр у маленстве) Хуан (1245 — памёр у маленстве)

Спасылкі Гістарычныя дакументы на Vostlit.info Дамова Фердынанда III з валадаром Альмахадаў

Бургундская дынастыя Папярэднік БерэнгарыяКароль Кастыліі1217 — 1252ПераемнікАльфонса X ПапярэднікАльфонса IXКароль Леона1230 — 1252

Катэгорыя:Кіраўнікі Кастыліі Катэгорыя:Кіраўнікі Леона Катэгорыя:Святыя Іспаніі Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XIII стагоддзя