90px|thumb|right|«∠», абазначэнне вугла ў геаметрыі ВугалВугал у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.4., Мн., 1997, С.284. (кут) плоскі — геаметрычная фігура, якая складаецца з пункта — пунтка вугла і двух розных промняў, што выходзяць з гэтага пунтка.
Інакш кажучы, вугал — фігура, утвораная двума прамянямі з агульнай вяршыняй.
Шэраг практычных задачаў вядзе да мэтазгоднасці разглядаць вугал як фігуру, што атрымліваецца пры вярчэнні фіксаванага прамяня вакол пункта О (з якой зыходзіць прамень) да зададзенага становішча. У гэтым выпадку вугал з’яўляецца мерай павароту прамяня. Такое азначэнне дазваляе абагульніць паняцце вугла: у залежнасці ад кірунку вярчэння адрозніваюць дадатныя і адмоўныя вуглы, разглядаюць вуглы, большыя за 360°, вуглы, роўныя 0°, і г. д. У трыганаметрыі падобны разгляд дазваляе вывучаць трыганаметрычныя функцыі для любых значэнняў аргумента.
Паняцце вугла таксама абагульняецца на розныя аб’екты, што разглядаюцца ў стэрэаметрыі (двухгранны вугал, шматгранны вугал, целавы кут).
Велічыня вугла Вуглы звычайна вымяраюць у градуснай меры, радзей — у радыяннай. Градус (1°) — частка разгорнутага вугла . Радыян — вугал, у якога адпаведная дуга акружнасці паводле даўжыні роўная радыусу.
Сувязь паміж градуснай і радыяннай мерай вугла: калі кут змяшчае ° радыянаў, тады ;
Класіфікацыя вуглоў
Паводле велічыні вылучаюць: Вострыя вуглы (ад 0 да 90°) Просты вугал (90°) Тупыя вуглы (ад 90° да 180°) Разгорнуты вугал (180°) Непукаты вугал (ад 180° да 360°) Поўны вугал (360°) thumb|134x|Просты вугалthumb|96x|Непукаты вугалthumb|134x|Камплементарныя вуглы a і b (<var>b<var> з’яўляецца дапаўненнем a, і a — дапаўненне b).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Геаметрычныя фігуры Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы