Віктар Валер’евіч Зуеў (нар. 22 мая 1983, Віцебск, Беларуская ССР) — беларускі баксёр-аматар, шматразовы чэмпіён Беларусі, прызёр чэмпіянатаў Еўропы і свету, прызёр Алімпійскіх гульняў. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа (2001).

Спартыўныя дасягненні 2002 год — трэцяе месца на чэмпіянаце Еўропы ў Пермі 2003 год — трэцяе месца на чэмпіянаце свету ў Бангкоку 2004 год — другое месца на Алімпійскіх гульнях у Афінах і на чэмпіянаце Еўропы ў Пуле 2009 год — трэцяе месца на чэмпіянаце свету ў Мілане 2010 год — другое месца на чэмпіянаце Еўропы ў Маскве

Спасылкі http://www.sports-reference.com/olympics/athletes/zu/viktor-zuyev-1.html Профіль на сайце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь»

Катэгорыя:Баксёры Беларусі Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года Катэгорыя:Баксёры на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Баксёры на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года