Ѡ, ѡ (амега) — літара стара- і царкоўнаславянскай кірыліцы, іншыя назвы: от, о. Адпавядае грэчаскай літары амега (Ω, ω), хоць перадае толькі напісанне малой літары (вялікая літара сустракаецца вельмі рэдка, толькі ў загалоўках у дэкаратыўных мэтах). У старажытнай (круглай) глаголіцы мае выгляд . Лікавае значэнне ў кірыліцы — 800, у глаголіцы — 700.

Стараславянская мова У стараславянскай мове амега па гучанні не адрозніваецца ад звычайнай літары О; ужыванне той ці іншай з гэтых літар вызначалася эстэтычнымі меркаваннямі і свабодным месцам у радку (натуральна, за выключэннем лікавага выкарыстання літар). Даволі рана выпрацавалася традыцыя пісаць праз амегу спалучэнне от у пачатку слова, ставячы пры гэтым літары адну на адну; так паўстаў знак , які даволі часта лічаць літарай (з такім разуменнем беспаспяхова змагаюцца ўжо амаль чатыры стагоддзі).

Варыянты амегі Ѡ ѡ — амега Ѡ҃ ѡ — амега з цітлам Ѿ ѿ — лігатура «от» Ѽ ѽ — амега з вялікім апострафам  — амега круглая

Катэгорыя:Літары кірыліцы