Кацярына Арагонская (, , ужывалася таксама напісанне Katherine альбо Katharine; 16 снежня 1485 — 7 студзеня 1536) — дачка заснавальнікаў іспанскай дзяржавы Фердынанда Арагонскага і Ізабелы Кастыльскай, першая жонка караля Англіі Генрыха VIII Цюдара, маці каралевы Марыі I. Пасля дваццаці чатырох гадоў шлюбу, з-за адсутнасці спадчыннікаў мужчынскага полу, Генрых настаяў на скасаванні шлюбу з Кацярынай. Гэты крок стаў адной з прычын канфлікту Генрыха з папам рымскім, разрыву з Рымска-каталіцкай царквой і Рэфармацыі ў Англіі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мужы і жонкі манархаў Англіі Катэгорыя:Трастамара Катэгорыя:Жонкі кіраўнікоў XVI стагоддзя