Ян VII (; 650 — 18 кастрычніка 707) — Папа Рымскі з 1 сакавіка 705 да 18 кастрычніка 707.
Біяграфія
Грэк па нараджэнні. Імператар Юстыніян II паслаў яму акты Трульскага сабору, з просьбай выказацца адносна кожнай саборнай пастановы ў асобнасці. Нясмелы Папа адмовіўся ад прысуду, але рашэнні сабора не падпісаў. Разам з тым, яму атрымоўвалася падтрымліваць добрыя адносіны з лангаардамі. Акрамя таго, Ян вядомы ў сувязі з аздабленнем царквы Санта-Марыя-Антыква.
Катэгорыя:Папы Рымскія Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы VIII стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў правінцыі Казенца