Падзеі 11 студзеня: Прадстаўнікі Польшчы ў Ваўкавыску перадалі вялікаму князю ВКЛ Ягайлу акт аб перавыбранні яго каралём польскім і аддачы яму ў жонкі малалетняй польскай каралевы Ядвігі. 15 лютага: Вялікі князь літоўскі Ягайла з братамі Карыгайлам, Свідрыгайлам, Вігандам і сваімі баярамі прыняў каталіцтва і атрымаў імя Уладзіслаў. 24 лютага: Кароль Неапаля і Венгрыі Карл III забіты ў Вішэградзе праз змову арыстакратыі. 4 сакавіка: У Кракаве каранаваны Уладзіслаў II Ягайла. 29 красавіка: Вялікі князь смаленскі Святаслаў Іванавіч, які падтрымаў выступленне Андрэя Полацкага супраць Ягайлы, разгромлены пад Мсціславам. 1 кастрычніка: Курфюрстам Рупрэхтам I з дазвалення Папы Рымскага Урбана VI заснаваны Гайдэльбергскі ўніверсітэт.

Нарадзіліся 12 сакавіка: Ашыкага Ёшымочы, японскі сёгун (пам. 1428) 24 чэрвеня: Іаан Капістран, італьянскі святы, прапаведнік крыжовага паходу супраць ератыкаў і турак (пам. 23.10.1456)

Памерлі 24 лютага: Карл III, кароль Неапаля (нар. 1345)