Падзеі 17 чэрвеня: Канстанцкі сабор прыняў рашэнне, паводле якога Жамойць у адміністрацыйным дачыненні падпарадкоўвалася імператару Жыгімонту, а ў царкоўным — польскім і літоўскім біскупам. 15 лістапада: Сабор епіскапаў у Новагародку пасвяціў Рыгора Цамблака ў мітрапаліта кіеўскага.

Нарадзіліся П'ера дзі Козіма дэ Медычы, фактычны ўладар Фларэнцыі

Памерлі 2 красавіка: Фернанда I Арагонскі 30 мая: Геранім Пражскі, чэшскі рэлігійны дзеяч, паплечнік Яна Гуса