Падзеі 23 сакавіка: Жанна д’Арк надыктавала ліст, які заклікаў да выступлення крыжаноснай арміі супраць гусітаў да таго часу, пакуль гусіты не вярнуцца да каталіцкай веры. красавік: Жыгімонт Карыбутавіч з войскам пайшоў у Чэхію, дзе заняў горад Глівіцу і абвясціў яго сваёй рэзідэнцыяй. 27 кастрычніка: Кароль польскі Уладзіслаў Ягайла ўзяў на сябе фармальнае верхавенства ў ВКЛ. 7 лістапада: Ягайла загадаў панам на Падоллі тымчасова вярнуць пад кіраванне ВКЛ галоўныя замкі — Камянец, Смотрыч, Скала і Чырвоны Горад. 8 лістапада: Князь Свідрыгайла звярнуўся да германскага імператара Сігізмунда з прапановай супольнага выступлення супраць туркаў. 21 лістапада: Жанна д’Арк, захопленая ў палон бургундцамі, была перададзена англічанам. 4 снежня: У віленскім саборы Святога Станіслава Свідрыгайла каранаваўся вялікім князем літоўскім.
Нарадзіліся
Памерлі 29 студзеня: Андрэй Рублёў, рускі іканапісец (нар. каля 1360—1370) 27 кастрычніка: Вітаўт, вялікі князь літоўскі (нар. каля 1350)