Сапраўдныя крэве́ткі (Caridea) — падатрад беспазваночных жывёл атрада дзесяціногіх ракападобных.
Апісанне Цела крэветак звычайна падоўжанае, цыліндрычнае, злёгку сціснутае з бакоў. Даўжыня 2—30 см. Брушка моцна развіта, значна даўжэйшае за галавагрудзі. Паміж вачамі размешчаны доўгі рострум. Пярэднія ногі (2—3 пары) узброены клюшнямі. Брушныя канечнасці служаць для плавання, выношвання ікры (у самак) і ў якасці капулятыўнага органа (у самцоў). Кутыкула крэветак звычайна слаба абвапнаваная, тонкая і эластычная, што звязана з прыстасаваннем да актыўнага плавання. Утвораны хваставы плаўнік. Дзякуючы наяўнасці храматафораў крэветкі валодаюць зменлівай афарбоўкай, якая вызначаецца ўмовамі асяроддзя. Некаторыя мяняюць афарбоўку цела, сярод глыбакаводных ёсць формы, якія свецяцца.
Пашырэнне Каля 2 тыс. відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, пераважна ў тропіках і субтропіках, ёсць прэснаводныя.
Асаблівасці біялогіі Плаваюць крэветкі, адштурхваючыся ад вады адносна буйнымі плеаподамі. Пры гэтым брушка выпростваецца, вада пранікае ў жаберныя поласці і абмывае жабры. У выпадку небяспекі крэветкі рыўкамі згінаюць брушка і, адштурхваючыся хваставым плаўніком і плеаподамі, сплываюць ад ворага хвастом наперад.
Кормяцца водарасцямі, воднымі беспазваночнымі, расліннымі і жывёльнымі рэшткамі.
Раздзельнаполыя. Развіццё адбываецца з метамарфозам.
Промысел і развядзенне Аб’екты промыслу і развядзення. Некаторыя ядомыя.
З панцыраў крэветак вырабляюць рэчыва, здольнае спыняць крывацёкbbc.com.
Літаратура
Круглова О. Ю. Класс Crustacea — Ракообразные: метод. рекомендации. В 2 ч. Ч. 2. Высшие ракообразные / О. Ю. Круглова. — Мн.: БГУ, 2014. — 43 с.
Катэгорыя:Дзесяціногія ракападобныя