Свяціцель Леў I Вялікі (лац. Leo PP. I), (390 — 10 лістапада 461) — Папа Рымскі з 29 верасня 440 да 10 лістапада 461. Дні памяці — 18 лютага, 12 лістапада.
З ягонай згоды па просьбе рымскага імператара Маркіяна ў 451 годзе скліканы Халкідонскі сабор — чацвёрты Усяленскі сабор.
Біяграфія Паходзіў з Італіі, быў дэкрэтарам (памочнікам папы) пры папе Келесціне I. У 440 годзе абраны на Апостальскі Пасад.
Дзейнасць Леў І быў прыхільнікам умацавання ролі епіскапа Рыма як духоўнага лідара ўсёй хрысціянскай Царквы. У сваіх пасланнях і казаннях ён абгрунтоўваў вучэнне пра першынство Рымскага Пасаду, спасылаючыся на апостала Пятра.
Асабліва вядомы сваёй роляй у тэалагічных спрэчках. Ягоны "Том Ільва" (лац. Tomus Leonis) — пасланне да Сабору ў Халкідоне (451 г.) — стала вызначальным у фармулёўцы хрысціянскага вучэння пра дзве прыроды Ісуса Хрыста (боскую і чалавечую).
Сустрэча з Атылай У 452 годзе папа Леў І асабіста сустракаўся з Атылай, правадыром гунаў, каля Мілана і пераканаў яго адмовіцца ад нападу на Рым. Гэтая падзея зрабіла вялікі ўнёсак у папулярнасць гэтага папы ў сярэднявеччы.
Спадчына Папа Леў І лічыцца адным з буйнейшых тэолагаў ранняга хрысціянства. Ён пакінуў шмат казанняў і пасланняў. Быў кананізаваны.
Спасылкі
Папа Бенедыкт XVI пра святога Ільва Вялікага Encyclopædia Britannica — Saint Leo I Catholic Encyclopedia — Pope St. Leo I
Катэгорыя:Папы Рымскія