Europeana — еўрапейская лічбавая бібліятэка, мэта якой — забяспечыць доступ да адсканаваных старонак кніг, якія адлюстроўваюць розныя аспекты еўрапейскай культуры. Праект афіцыйна стартаваў 20 лістапада 2008 года. На момант старту праекта было аблічбавана 2 мільёна розных аб’ектаў культурнай спадчыны Еўропы. Да 2010 года, па запэўненнях распрацоўнікаў, гэта лічба павінна была дасягнуць 6—10 мільёнаўhttp://dev.europeana.eu/about.php Europeana: digital paintings, books, films and archiveshttp://europa.eu/rapid/pressReleasesAction.do?reference=SPEECH/08/621&format=HTML&aged=0&language=FR&guiLanguage=en La bibliothèque numérique européenne: du rêve à la réalité , да 2015 — 15 мільёнаўEU-Parlament will Europeana-Aufbau beschleunigen. Цяпер даступная інфармацыя на французскай, нямецкай і англійскай мовах. У далейшым мяркуецца прадставіць крыніцы на ўсіх еўрапейскіх мовах. Па стане на 2008 год, найбольшы ўнёсак у стварэнне бібліятэкі ўнесла Францыя (50 % — аблічбаваных дадзеных), 10 % — Вялікабрытанія, 1,4 % — Іспанія, 1 % — Германія.http://www.gzt.ru/culture/2008/11/20/191703.html Газета.
З-за вялікай колькасці наведвальнікаў (10 мільёнаў у гадзіну) сайт стаў недаступны ў першы ж дзеньhttp://dev.europeana.eu/home.php Europeanahttp://www.strana.ru/doc.html?id=117787 Страна.ru і зачыніўся да сярэдзіны снежня 2008 года.
Гл. таксама Нацыянальная бібліятэка Францыі
Спасылкі Афіцыйны сайт Сайт распрацоўнікаў
Катэгорыя:З’явіліся ў 2008 годзе Катэгорыя:Электронныя бібліятэкі Катэгорыя:Еўрапейская культура Катэгорыя:Бібліятэкі