Залі́ў Прынцэ́сы Шарло́ты () — заліў у паўночна-ўсходняй частцы Аўстраліі, які абмывае паўвостраў Кейп-Ёрк у штаце Квінсленд. З’яўляецца часткай Каралавага мора.

Заліў знаходзіцца прыкладна за 350 км на паўночны ўсход ад горада Кэрнс. У яго заходняй частцы размешчаны астравы Фліндэрс і мыс Мелвіл. З’яўляецца часткай Нацыянальнага марскога парку Грэйт-Барыер-Рыф, а таксама абмывае берагі Нацыянальнага парку Лейкфілд. У заліў упадаюць рэкі Нарманбі, Бізант, Норт-Кенэдзі і Морхед.

Заліў быў адкрыты ў 1815 годзе брытанскім лейтэнантам Чарльзам Джэфрызам (), які назваў яго ў гонар прынцэсы Шарлоты (), адзінай дачкі Георга IV.

Катэгорыя:Залівы Аўстраліі Катэгорыя:Квінсленд Катэгорыя:Залівы Ціхага акіяна Катэгорыя:Каралавае мора