Сцяг Аўстралійскага Саюза (англ.: Flag of Australia) — адзін з дзяржаўных сімвалаў краіны, які ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру з суадносінамі бакоў 1:2.

У левай верхняй чвэрці намаляваны брытанскі сцяг. Акрамя таго, на сцягу Аўстраліі знаходзіцца малюнак шасці белых зорак: пяць зорак у выглядзе сузор'я Паўднёвага Крыжа ў правай частцы палотнішча і адна вялікая зорка ў цэнтры левай ніжняй чвэрці.

Сцяг быў прыняты неўзабаве пасля утварэння федэрацыі, у 1901 годзе, у выніку конкурсу, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі многіх краін. На працягу наступных гадоў ён быў ухвалены аўстралійскімі і брытанскімі ўладамі, хоць дакладныя характарыстыкі сцяга падвяргаліся зменам некалькі разоў. Характарыстыкі сучаснага сцяга былі апублікаваныя ў 1934 годзе, а з 1954 года за сцягам заканадаўча замацаваны статус «аўстралійскага нацыянальнага сцяга». З-за моцнага ўплыву рэспубліканцаў у краіне з сярэдзіны 1990-х гадоў сцяг часта крытыкуецца з-за прысутнасці на ім выявы брытанскага сцяга.

Заканадаўчае вызначэнне сцяга дадзена ў Законе «Аб сцягу» ад 1953 года (анг. Flags Act 1953).

Гл. таксама Спіс аўстралійскіх сцягоў Сцягі Новай Зеландыі

Спасылкі

Flags Act 1953 Flag Society of Australia Australian National Flag Association Ausflag Flags of the World. Australia

Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Аўстраліі Аўстралія