Фларо́ () — паўвостраў, размешчаны на поўдзень ад горада Адэлаіда ў Паўднёвай Аўстраліі.
Найбольш буйнымі гарадамі паўвострава з’яўляюцца Віктар-Харбар, Гулва, Янкаліла, Рапід-Бэй, а таксама вінаробны рэгіён даліна Макларэн. Прыбярэжныя гарады Уайтпінга і Браўнс-Біч папулярныя сярод прыхільнікаў сёрфінгу.
Паміж горадам Кейп-Джэрвіс, размешчаным у самай паўднёвай кропцы паўвострава, і востравам Кенгуру курсіруе паром. Паўвостраў атрымаў назву ад капітана Нікаля Бадэна ў 1802 годзе ад імя міністра марскога флота Францыі — Шарля П’ера Кларэ, герцага Фларо.
Спасылкі Fleurieu Peninsula (ангел.)
Катэгорыя:Паўвостравы Аўстраліі Катэгорыя:Геаграфія Паўднёвай Аўстраліі