Порт-Філіп () — буйны заліў Ціхага акіяна на поўдні штата Вікторыя ў Аўстраліі. Плошча заліва — 1930 км², агульная даўжыня берагавой лініі — 264 км. Заліў Порт-Філіп лічыцца вельмі мелкім для заліваў блізкага памеру. У самым глыбокім месцы — 24 метры, а на большай частцы заліў мяльчэй за 8 метраў. Аднак вялікая частка акваторыі заліва Порт-Філіп суднаходная.

Геалагічна Порт-Філіп даволі малады, калі параўноўваць з іншымі часткамі Аўстраліі і свету. Порт-Філіп сфарміраваўся паміж канцом апошняга ледавіковага перыяду каля 8 тыс. гадоў да н.э і прыблізна 6 тыс. гадоў да н.э. Праз раставанне ледавікоў узровень мора падняўся і затапіў тэрыторыі, якія раней былі нізоўем ракі Яра, рачнымі раўнінамі, балотамі і азёрамі.

Тэрыторыя, якая прылягае да заліва, да прыходу еўрапейцаў належала племянным саюзам вазаронг (на захадзе), вурунджэры (на поўначы) і бунваранг (на поўдні і ўсходзе), якія засяліліся на гэтыя тэрыторыі яшчэ да часоў, калі заліў сфарміраваўся, прыйшлі сюды не меней за 20 тыс. гадоў таму. Воды заліва насяляюць такія прадстаўнікі жывога свету, як капскі марскі коцік, кіты, дэльфіны, каралы, шматлікія птушкі і вялікая колькасць відаў рыб.

Першымі еўрапейцамі, якія пабылі тут, лічыцца каманда карабля «Lady Nelson» пад камандаваннем Джона Мюрэя і праз дзесяць тыдняў за імі экспедыцыя Мэцью Фліндэрса на караблі «Investigator», абедзве ў 1802 годзе. Першая спроба каланізаваць узбярэжжа заліва здзейснена ў 1803 годзе, калі створана катаржнае паселішча паблізу сучаснага Сарэнта. Гэта было першае еўрапейскае паселішча на тэрыторыі сучаснай Вікторыі. Тым не менш, калонія пакінута ўжо ў 1804 годзе. Толькі праз 30 гадоў здзейснена новая спроба пасяліцца тут, калі група пасяленцаў з Тасманіі ў 1835 годзе заснавала Мельбурн на рацэ Яры, паблізу месца яе ўпадзення ў заліў. У 1838 годзе заснаваны горад Джэланг.

Крыніцы

Катэгорыя:Залівы Ціхага акіяна Катэгорыя:Залівы Аўстраліі