Ашбертан — рака ў рэгіёне Пілбара ў Заходняй Аўстраліі. Упадае ў Індыйскі акіян за 45 км ад горада Онслаў. Даўжыня ракі — каля 680 км.

Сярэднегадовая колькасць ападкаў у басейне ракі вагаецца ад 200 мм у паўднёва-ўсходняй частцы да 350 мм у паўночнай частцы. Рака мае вялікую колькасць прытокаў: невялікіх рачулак і раўчукоў.

Пойма ракі шырокая, плоская. Па берагах адзначана малая колькасць расліннасці.

Сваю сучасную назву рака атрымала ў 1861 годзе і названа ў гонар Уільяма Бінгхема Берынга (), другога барона Ашбертана, прэзідэнта Каралеўскага геаграфічнага таварыства з 1860 па 1864 гады. У мінулым рака таксама насіла назву Кёрлі ().

Спасылкі Паходжанне назвы ракі Басейн ракі Ашбертан

Катэгорыя:Рэкі Заходняй Аўстраліі Катэгорыя:Басейн Індыйскага акіяна ў Аўстраліі