«Асноўны саюзнік па-за НАТА» ( або ) — азначэнне ўрада Злучаных Штатаў Амерыкі, якое характарызуе выключна цесныя стратэгічныя і ваенныя адносіны з краінамі, якія не з’яўляюцца членамі НАТА. Увядзенне падобнага статусу ў двухбаковых адносінах вызначае прыярытэтнасць развіцця адносін ЗША з гэтымі краінамі, у тым ліку, магчымасць удзелу ў сумесных абаронных ініцыятывах, магчымасць правядзення сумесных даследаванняў ваеннага характару, удзел у шэрагу абмежаваных контртэрарыстычных мерапрыемствах, пастаўка абмежаваных відаў узбраення, сумесны ўдзел у касмічных праектах. Статус MNNA быў заканадаўча вызначаны ў 1989 годзеTitle 10, section 2350a of U.S. Code . Наяўнасць статусу не вызначаецца ўваходжаннем краін у тыя ці іншыя ваенныя блокі.

Статус MNNA станам на сакавік 2024 года маюць Аўстралія Аргенціна Бахрэйн Егіпет Ізраіль (мае больш высокі статус асноўнага стратэгічнага партнёра) Іарданія Кенія Кувейт Марока Новая Зеландыя Пакістан Паўднёвая Карэя Тайвань (на спецыяльных умовах)22 USC 2321k: Designation of major non-NATO allies Тайланд Туніс Філіпіны Японія

Краіны-кандыдатыS.2277 — Russian Aggression Prevention Act of 2014 Грузія Азербайджан Арменія В’етнам Малдова Мексіка Украіна Індыя Саудаўская Аравія Сінгапур ААЭ Аман Ірак

Нейкі час мелі статус АфганістанEnduring Strategic Partnership Agreement between the Islamic Republic of Afghanistan and the United States of America https://web.archive.org/web/20120825180829/http://www.state.gov/secretary/rm/2012/08/196675.htm (2012—2022)

Катэгорыя:Ваенна-палітычныя блокі Катэгорыя:НАТА Катэгорыя:Знешняя палітыка ЗША Катэгорыя:Палітыка Аўстраліі Катэгорыя:Палітыка Аргенціны Катэгорыя:Палітыка Бахрэйна Катэгорыя:Палітыка Егіпта Катэгорыя:Палітыка Іарданіі Катэгорыя:Палітыка Кувейта Катэгорыя:Палітыка Марока Катэгорыя:Знешняя палітыка Новай Зеландыі Катэгорыя:Палітыка Пакістана Катэгорыя:Палітыка Тайланда Катэгорыя:Знешняя палітыка Паўднёвай Карэі Катэгорыя:Палітыка Філіпінаў Катэгорыя:Япона-амерыканскія адносіны Катэгорыя:Амерыкана-ізраільскія адносіны