Болс-Пі́рамід () — невялікі незаселены вулканічны востраў, прыблізна ў 20 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад вострава Лорд-Хау, разам з якім ён быў адкрыты ў 1788 годзе. thumb|200px|left|Востраў Болс-Пірамід Знешне востраў нагадвае ветразь, вышыня над узроўнем мора дасягае 562 метраў пры найбольшай шырыні падножжа каля 200 метраў. Побач з востравам ёсць некалькі маленькіх скалістых астраўкоў.

Адміністрацыйна востраў кіруецца мясцовымі ўладамі Лорд-Хау.

Болс-Пірамід з'яўляецца найбольш высокім вулканічным уцёсам на зямлі http://www.lordhoweisland.info/conservation/geo.htm "Balls Pyramid rises 550 metres sheer from the sea, forming the world’s tallest sea stack."South Pacific handbook By David Stanley, 1982 ISBN 0-9603322-3-5. "Ball's Pyramid, the highest rock pyramid in the world".

Першая зарэгістраваная высадка чалавека адбылася ў 1882 годзе, амаль праз стагоддзе пасля адкрыцця вострава. Першае ўзыходжанне на вяршыню зарэгістравана ў 1965 годзе, пасля чаго было яшчэ некалькі ўдалых спроб на працягу амаль 20 гадоў. Аднак, з 1982 года ўзыходжанні, а з 1986 года і доступ на востраў былі забаронены. З 1990-х наведванні сталі строга абмежаваны, тым не менш, некаторыя ўзыходжанні адбываліся.

У 2000 годзе на востраве было знойдзена насякомае Dryococelus australis, якое лічылася вымерлым.

21 чэрвеня 2000 года востраў стаў часткай Марскога парку Лорд-Хау.

Катэгорыя:Астравы Аўстраліі Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Новы Паўднёвы Уэльс Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Аўстраліі Катэгорыя:Незаселеныя астравы Катэгорыя:Вулканічныя астравы Катэгорыя:Тасманава мора