Го́жа (Ожа, ) — аграгарадок у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Гожскага сельсавета. У Гожы зліваюцца адразу дзве рэчкі — Лесніца ўпадае ў Гажанку, а апошняя ўпадае ў Нёман.

Знаходзіцца за 17 км на поўнач ад Гродна на аўтадарозе Р-42 Гродна—Друскенікі. У вёсцы знаходзіцца сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, гандлёвы цэнтр, лясніцтва. Помнік на брацкай магіле савецкім воінам, якія загінулі пры вызваленні вёскі ў 1944 годзе. З 2000-х гады ў наваколлі Гожы будуюцца прамысловыя прадпрыемствы.

Славутасці Касцёл Св. Пятра і Паўла (1862—1865) Плябанія Капліца-надмагілле (XIX ст.) Адміністрацыя гміны Дом рамізнікаў (?) Мемарыяльны знак на месцы старога касцёла (1990-я) Школа (1-я пал. XX ст.) Прыдарожны крыж-абярэг (кан. XIX—1-я пал. XX ст.) Селішча перыяду сярэднявечча (XI—XIV стагоддзі), на правым беразе р. Гажанка, пры ўпадзенні яе ў р. Нёман — Стаянка перыяду каменнага веку (10 — 7-е тысячагоддзі да н.э.), за 500 м на поўдзень ад вёскі —

Вядомыя асобы Станіслаў Сільвестровіч — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў

У вёсцы пахаваны беларускі літаратуразнавец Ігар Васільевіч Жук (1957—2017).

Спасылкі

Гожа на сайце radzima.org

Катэгорыя:Гожскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гродзенскага раёна