Аўстралійская лейбарысцкая партыя () — найстарэйшая аўстралійская палітычная партыя. Яе вытокі ляжаць у аўстралійскім прафсаюзным руху, з якім яна падтрымлівае цесныя сувязі. Партыя з'яўляецца членам Сацыялістычнага Інтэрнацыянала.

Гісторыя Партыя была заснавана ў 1891 годзе. На першых выбарах у Новым Паўднёвым Уэльсе ў 1891 годзе 35 з 141 месцаў атрымалі кандыдаты лейбарысты. У 1899 годзе Андэрсан Доўсан сфармаваў лейбарысцкі ўрад меншасці ў штаце Квінсленд, першы ў свеце, які прапрацаваў тыдзень. АЛП у першыя гады свайго існавання адрознівалася хуткім ростам і поспехам на нацыянальным узроўні. Крыс Уотсан упершыню сфармаваў урад меншасці, стаўшы першым прэм'ер-міністрам лейбарыстаў у свеце, на працягу чатырох месяцаў у 1904 годзе. Эндру Фішэр затым фармуе іншы ўрад меншасці ў 1908-09. Пасля федэральных выбараў 1910, Фішэр фармуе першы ўрад большасці на федэральным узроўні.

Падчас Другой сусветнай вайны, лідар лейбарыстаў Джон Кёрцін стаў прэм'ер-міністрам Аўстраліі ў 1941 годзе. Моцны лідар часоў вайны, Кёрцін памёр на сваёй пасадзе пад канец вайны, і яго змяніў Бен Чыфлі. Урад Чыфлі выйграў выбары 1946 і кіраваў пераходам Аўстраліі да мірнай эканомікі.

Гоф Уітлэм вярнуў партыю назад да ўлады ў 1972 годзе.

Структура У партыі існуе індывідуальнае і калектыўнае членства (афіляваныя прафсаюзы, якія сумесна вызначаюць палітыку партыі, выбіраюць кіруючыя органы і вызначаюць кандыдатаў на дзяржаўныя пасады). Большасць прафсаюзаў афіляваныя з АЛП, і іх членскія ўзносы складаюць значную частку фінансаў партыі. У партыі таксама маецца каля 50 тыс. індывідуальных членаў. Лідара партыі абіраюць парламентарыі, якія ўваходзяць у лейбарысцкую фракцыю.

У партыі заўсёды меліся левае і правае крылы, але з 1970-х яны аформіліся ў афіцыйныя фракцыі. Найбуйнейшымі з іх з'яўляюцца: «Labor Unity» (правая) — падтрымлівае прынцыпы вольнага рынку і саюз з ЗША «National Left» (левая) — выступае за павелічэнне дзяржаўнага ўмяшання ў эканоміку і супраць саюза з ЗША. Пачынаючы з 1980-х гадоў, Лейбарысцкая партыя збліжаецца па сваіх поглядах з ліберальна-нацыянальнай кааліцыяй, так што адрозненні паміж імі заключаюцца практычна ў нязначных нюансах.

Палітыка

Палітыка Аўстралійскай лейбарысцкай партыі змешчана ў яе Нацыянальнай платформе, якая адобрана дэлегатамі на нацыянальнай канферэнцыі лейбарыстаў, якая праводзіцца кожныя тры гады.

Спецыфіка падыходу Лейбарысцкай партыі:

падтрымка дзяржаўнага ўмяшання ў эканоміку і грамадскае жыццё. Дзяржава павінна забяспечыць базавыя даходы і «прыстойны ўзровень жыцця» для ўсіх членаў грамадства, якаснае і даступнае жыллё, адукацыю і ахову здароўя. падтрымка прынцыпаў свабоднага рынку, зніжэння гандлёвых бар'ераў, дэрэгуляванне прамысловасці. Пры гэтым лейбарысты абяцаюць змякчаць наступствы гэтых мер для простых людзей і ажыццяўляць іх больш павольнымі тэмпамі. падтрымка больш высокіх узроўняў іміграцыі, абарона правоў абарыгенаў, дадатковых правоў сексуальных меншасцяў, правы на аборт і эўтаназію. крытыка некаторых аспектаў адносін Аўстраліі з ЗША і Вялікабрытаніяй. Пры гэтым партыя афіцыйна падтрымлівае захаванне цеснага альянсу з ЗША. Лейбарысты выступілі супраць уварвання ЗША ў Ірак (2003), але падтрымалі ўварванне ў Афганістан (2001). Падтрымка больш цеснай інтэграцыі з краінамі Азіі.

Парламенцкія лідары АЛП штатаў і тэрыторыі Майк Ранн — прэм'ер Паўднёвай Аўстраліі з 6 сакавіка 2002 года. Ганна Блай — прэм'ер Квінсленду з 13 верасня 2007 года (першая жанчына — прэм'ер-міністр штата Квінсленд). Пол Хендэрсан — галоўны міністр Паўночнай тэрыторыі з 26 лістапада 2007 года Эрык Рыппер — лідар апазіцыі ў Заходняй Аўстраліі з 23 верасня 2008 года. Даніэль Эндрус — лідар апазіцыі Вікторыі з 3 снежня 2010 года. Лара Гіддынгс — прэм'ер Тасманіі з 24 студзеня 2011 года (першая жанчына — прэм'ер Тасманіі). Джон Робертсан — лідар апазіцыі Новага Паўднёвага Уэльса з 31 сакавіка 2011 года. Кэці Галахер — галоўны міністр Аўстралійскай сталічнай тэрыторыі з 16 мая 2011 года.

Прадстаўніцтва партыі ў заканадаўчых органах Назва органаМесцаўУсяго месцаўПалата прадстаўнікоў72150Сенат3176Заканадаўчы сход Новага Паўднёвага Уэльса2093Заканадаўчы сход Вікторыі4388Заканадаўчы сход Квінслэнду5189Заканадаўчы сход Заходняй Аўстраліі2659Заканадаўчы сход Паўднёвай Аўстраліі2647Заканадаўчы сход Тасманіі1025

Лідары Лейбарысцкай партыі

Крыс Уотсан 1901-08 (прэм'ер-міністр 1904) Эндру Фішэр 1908-15 (прэм'ер-міністр 1908-09, 1910-13, 1914-15) Білі Х'юз 1915-16 (прэм'ер-міністр 1915-23, выключаны з партыі ў 1916 і стварыў Нацыяналістычную партыю Аўстраліі) Фрэнк Цьюдор 1916-22 Мэцью Чарлтон 1922-28 Джэймс Скалін 1928-35 (прэм'ер-міністр 1929-32) Джон Кёрцін 1935-45 (прэм'ер-міністр 1941-45) Бен Чыфлі 1945-51 (прэм'ер-міністр 1945-49) Герберт Эватт 1951-60 Артур Колвелл 1960-67 Гоф Уітлэм 1967-77 (прэм'ер-міністр 1972-75) Біл Хэйдэн 1977-83 Роберт Хоўк 1983-91 (прэм'ер-міністр 1983-91) Пол Кітынг 1991-96 (прэм'ер-міністр 1991-96) Кім Бізлі 1996-2001 Сайман Крын 2001-03 Марк Лейтэм 2003-05 Кім Бізлі 2005-06 Кевін Рад 2006-10 (прэм'ер-міністр 2007-10) Джулія Гілард 2010 - (прэм'ер-міністр 2010-13)

Катэгорыя:Палітычныя партыі Аўстраліі Катэгорыя:Лейбарысцкія партыі