Палац Бельвю (, ) — палац у паўночнай частцы парку Тыргартэн у Берліне.
У замку размяшчаецца рэзідэнцыя федэральнага прэзідэнта Германіі. Да канца 2005 года ў замку праходзіла рэканструкцыя, і прэзідэнт выкарыстоўваў у якасці рэзідэнцыі замак Шарлотэнбург.
Гісторыя Палац Бельвю, размешчаны на беразе ракі Шпрэ, быў пабудаваны ў 1786 годзе архітэктарам Міхаэлем Філіпам Боўманам у якасці летняй рэзідэнцыі прынца Аўгуста Фердынанда, малодшага брата прускага караля Фрыдрыха II. Гасцямі Бельвю ў свой час былі Фрыдрых Шылер, каралеўская пара Фрыдрых Вільгельм і Луіза, Вільгельм фон Гумбальт і Напалеон.
Унутранае ўбранне 1791 года пасля разбурэнняў у Другую сусветную вайну было адноўлена па захаваных арыгінальных эскізах. З 1959 года палац з’яўляўся месцам знаходжання ўстановы міністраў федэральных земляў Германіі.
Літаратура
Спасылкі
Палац Бельвю на сайце Прэзідэнта Германіі Інфармацыя пра замак
Бельвю Катэгорыя:З’явіліся ў 1786 годзе Катэгорыя:Тыргартэн Катэгорыя:Афіцыйныя рэзідэнцыі кіраўнікоў дзяржавы Катэгорыя:1786 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Берліне