Акіянаграфічны музей Манака () — аб'ядноўвае ўласна музей і акіянаграфічны інстытут у Манака. Музей быў заснаваны ў 1889 годзе князем Манака Альбертам I, акіянаграфічны інстытут адкрыўся ў 1906 годзе. З 1957 года дырэктарам музея быў Жак Іў Кусто. У сакавіку 2010 музей адзначаў стагоддзе з дня нараджэння навукоўца.

Калекцыя Музей мае выдатную калекцыю розных відаў марской фаўны ў форме пудзілаў і шкілетаў. Музейныя зборы таксама складаюцца з вялікай колькасці разнастайных аб'ектаў, якія адносяцца да мора і марской справы, такіх як мадэлі караблёў, марскія прылады, зброя і гэтак далей.

Акварыум размешчаны ў сутарэннай частцы будынка і дазваляе наведвальнікам азнаёміцца з жывымі экзэмплярамі каля 4000 відаў рыб і каля 200 відаў бесхрыбтовых. Галоўным чынам прадстаўлены марскія экасістэмы тропікаў і Міжземнага мора.

Галерэя

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Акіяналогія Катэгорыя:Манака Катэгорыя:Акіянарыумы