Аляксандр Сямёнавіч Азончык (партызанская мянушка «Лялін»т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.) (28 ліпеня (10 жніўня) 1908 — 8 лютага 1995) — удзельнік партызанскага руху ў Вілейскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, камандзір партызанскага атрада «Патрыёт» брыгады імя Будзённага Беларускага штаба партызанскага руху, Герой Савецкага Саюза (1944)Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза белорусским партизанам» от 1 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 6 января (№ 1 (261)). — С. 1.
Біяграфія З 1922 года працаваў у сельскай гаспадарцы, з 1939 года ў органах НКУС. У ліпені 1941 года арганізаваў партызанскую дыверсійную групу, якая з чэрвеня 1942 дзейнічала ў складзе атрада імя Будзёнага. Са снежня 1943 камандзір партызанскага атрада «Патрыёт» у партызанскай брыгадзе імя С. М. Будзённага Вілейскага партызанскага злучэння. Атрад пад яго камандаваннем правёў 439 баявых аперацый, Азончык удзельнічаў у 185 аперацыях, пусціў пад адхон 47 варожых эшалонаў.
У 1944—1957 гг. на савецкай рабоце.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені медалі
Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382. — С. 170.
Спасылкі
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вілейскім раёне Катэгорыя:Суддзі Беларусі Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны