Камуністычная партыя Аўстраліі () — невялікая марксісцка-ленінская палітычная партыя ў Аўстраліі. Яна была заснавана як Сацыялістычная партыя Аўстраліі (СПА) ў 1971 годзе, калі група членаў Камуністычнай партыі Аўстраліі (CPA) пайшла ў адстаўку або былі выгнаныя з гэтай партыі, як вынік іх апазіцыі да яе палітыцы. Пітэр Сайман быў генеральным сакратаром Сацыялістычнай партыі (у цяперашні час Камуністычная партыя) ад яе фарміравання ў 1972 годзе да сваёй смерці ў снежні 2008 года, агулам 36 гадоў. У кастрычніку 1996 года партыя змяніла сваю назву на цяперашняю.

Асноўныя напрамкі палітыкі партыі: Сацыялістычная рэканструкцыя аўстралійскага грамадства. Спыненне прыватызацыі актываў, якія належаць фэдэральнаму ўраду і ўрадам штатаў. Вызваленне Аўстраліі ад замежных транснацыянальных карпарацый. Рэгуляванне з боку федэральнага ўрада коштаў, узровень прыбытку і працэнтных ставак Адмена падаткаў на тавары і паслугі. Пашырэнне дзяржаўнага сектара. Павышэнне ўзроўню мінімальнай заработнай платы. Павелічэнне пенсій, дапамог па беспрацоўі. Скарачэнне працоўнага тыдня. Спыніць скарачэнне тарыфаў.

Катэгорыя:Палітычныя партыі Аўстраліі