Салама́ндравыя, сапраўдныя саламандры (Salamandridae) — сямейства хвастатых земнаводныхСаламандрамі называюць таксама некатрых хвастатых земнаводных з іншых сямействаў (напр. саламанра іспалінскія, саламанра бязлёгачныя, саламанра акулярныя)..

Сямейства аб’ядноўвае каля 15 родаў (у т.л. трытоны, даўгахвостыя трытоны і інш.), больш за 70 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы і Паўночнай Амерыцы.

Даўжыня да 70 см. Пазванкі выгнугыя назад. Зубы на абодвух сківіцах. У дарослых жабраў няма, дыхаюць лёгкімі. Сакрэт скурных залоз некаторых саламандраў ядавіты.

Жывуць у вільготных лясах, па берагах вадаёмаў, трапляюцца да вышыні 3000 м. Актыўныя ў прыцемку і ўначы. Кормяцца дробнымі беспазваночнымі.

Апладненне ўнутранае. Адкладваюць ікру, ёсць яйцажывародныя і жывародныя.

Саламандравых выкарыстоўваюць як лабараторных жывёл.

Літаратура

Катэгорыя:Сямействы земнаводных