Ганна Брэтонская (брэт. Anna Breizh, фр. Anne de Bretagne; , Нант — , Блуа) — кіруючая герцагіня Брэтані, графіня Нанта і дэ Рышмон (Рычманда), графіня дэ Манфор-Л’Аморы і д’Этамп (9 верасня 1488), дама дэ Гуда і дэ Нофль (9 верасня 1488 г), вікантэса Ліможская, каралева Францыі, каралева Неапалю.

Біяграфія

Жонка двух каралёў Францыі, якія змянілі адзін аднаго: Карла VIII і Людовіка XII. Самая папулярная з кіраўнікоў Брэтані і самая багатая жанчына ў Еўропе свайго часу. Апошняя спадчынніца сваёй краіны, якая сілай зброі была вымушана ўступаць у шлюб з кіраўнікамі Францыі, аднак вяла актыўную самастойную палітыку (асабліва пры другім мужы) з мэтай пазбегнуць анексіі Брэтані Францыяй. Заступніца мастацтваў і літаратуры. Першая ў Еўропе прынцэса, якая насіла на сваім вяселлі сукенку белага колеру, да гэтага белы колер лічыўся жалобным.

Сям’я

Шлюбы:

Максіміліян, эрцгерцаг Аўстрыі (завочна, 1490—1492) Карл VIII, кароль Францыі (1492—1498) — сыны: Карл, Карл, Франсуа, дачка: Ганна Людовік XII, кароль Францыі (1499—1514) — дочкі: Клод Французская, Рэнэ Французская

Спасылкі

Катэгорыя:Каралевы і імператрыцы Францыі Катэгорыя:Валуа Катэгорыя:Герцагі брэтанскія Катэгорыя:Герцагіні Катэгорыя:Графы д’Этамп