Людовік VIII, па мянушцы Леў (, 5 верасня 1187 — 8 лістапада 1226) — французскі кароль (1223—1226), сын Філіпа II Аўгуста; першы з Капетынгаў ўступіў на пасаду па праву спадчыны, а не абрання.
Быўшы яшчэ спадчыннікам прастола, Людовік жадаў авалодаць Англіяй, у гэтым памкненні яго падтрымліваў бацька. У 1216 годзе па запрашэнні васалаў Іаана Беззямельнага Людовік прыняў англійскую карону і высадзіўся ў Кенце. Большая частка Англіі падпарадкавалася яму, але па смерці Іаана з-за прыцягнення сваіх людзей з Францыі ў якасці саветнікаў пачалася рэакцыя супраць французаў; Людовік адмовіўся ад кароны, прызнаў каранацыю несапраўднай, вярнуўся ў Францыю ў 1217 годзе і заключыў з Англіяй перамір’е.
Палкі і набожны Людовік набыў удзячнасць Папы паходам супраць ератыкоў (катары, ці альбігойцы) на паўднёвы ўсход Францыі. Амары дэ Манфор, спадчыннік Сімона дэ Манфора, не мог захаваць за сабой графства Тулузскага і саступіў Людовіку ўсе правы на гэтую зямлю (1224). Яго паход на поўдзень быў адзначаны шэрагам бліскучых перамог. «Дзеля выратавання каталіцкай веры» ён узяў Авіньён, дзе было шмат ератыкоў, і быў ужо недалёка ад Тулузы, калі захварэў і вырашыў пакінуць Лангедок. Памёр дарогаю ў Аверні.
Дзеці
сыны: Філіп, Людовік IX, Роберт I д’Артуа, Філіп (Дагаберт), Жан, Альфонс, Філіп, Эцьен, Карл I Анжуйскі дочкі: тры дачкі, памерлі ў маленстве; Святая Ізабела Французская (сышла ў манастыр)
Літаратура Гарро Альбер; Людовик Святой и его королевство. — Санкт-Петербург: Евразия, 2002. — С. 40-41. — (clio personalis). — 2000 экз. — ISBN 5-8071-0036-0
Катэгорыя:Каралі французскія