Вэ́нта (), Вянта () — рака басейна Балтыйскага мора, якая працякае ў Літве і Латвіі.

Назва На думку М. Фасмера, назва ракі Вэнта роднасная стараславянскаму вѧштє «больш», рускаму вяче- ў Вячеслав. Першапачатковае значэнне «вялікая (рака)»М. Фасмер. Этимологический словарь русского языка. Т. I. Москва, 1986. С. 316..

Казімерас Буга выводзіў назву ад балцкага кораня vent- «гнуцца; гнуць»K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vinius, 1961. C. 243—244. і разглядаў назвы Вята і Вяча як гідранімічныя аналагі. Адпачатная балцкая форма гідроніма — *Venta, што значыць «Звілістая (рака)».

А. Шахматаў назву Вэнта звязваў з кельцкім vindos «белы», з кельцкімі гідронімамі Vinda, VindaraA. Schachmatov. Zu den ältesten slavisch-keltischen Beziehungen // Archiv für Slavische Philologie. Berlin, 1912. Т. 33. S. 79..

На думку Я. Паспелава, назва ракі Вэнта звязаная са славянскім этнонімам венедыЕ. М. Поспелов. Географические названия мира. Топонимический словарь. Москва, 2002. С. 93..

Гідраграфія Даўжыня ракі — 346 км, плошча басейна — 11 800 км², перапад вышыняў — 166 м. Вэнта выцякае з Жэмайцкага ўзвышша з возера Венэ недалёк ад горада Куршэнай, а ўпадае ў Балтыйскае мора праз Вэнтспілскі марскі порт. Асноўны кірунак плыні — на паўночны захад. Па тэрыторыі Літвы рака працякае 168 км, па тэрыторыі Латвіі — 178 км. Самыя вялікія гарады на берагах Вэнты — Мажэйкяй, Кулдыга і Вэнтспілс. Самыя значныя прытокі — рэкі Вірвітэ ў Літве і Абава ў Латвіі.

Ля Кулдыгі на Венце знаходзіцца знакамітая Вэнтас румба — самы доўгі ў Еўропе вадаспад шырынёй 240 м. Недалёк ад яго (дзе рэчка Алекшупітэ ўпадае ў Вэнту) месціцца і самы высокі вадаспад у Латвіі (4,2 м увышкі).

Прыкладна 50 % басейна ракі пакрыта лесам. Лёд на рацэ стаіць з канца снежня і да пачатку сакавіка.

Выкарыстанне Частка ракі ад літоўска-латышскай мяжы і да Кулдыгі выкарыстоўваецца як турыстычная траса для паходаў на байдарках. Вэнта — вельмі шчодрая рака для рыбакоў. У ёй ловяцца акуні, галавачы, карасі, ляшчы, судакі, шчупакі, язі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Рэкі Латвіі Катэгорыя:Рэкі Літвы Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Балтыйскае мора