Метэаро́ід, або метэорнае цела — нябеснае цела, прамежнае па памеру паміж міжпланетным пылам і астэроідам. Паводле афіцыйнага вызначэння Міжнароднай метэорнай арганізацыі (IMO), метэароід — гэта цвёрды аб’ект, які рухаецца ў міжпланетнай прасторы, памерам значна менш за астэроід, але значна больш за атамInternational Meteor Association glossary. Брытанскае каралеўскае астранамічнае таварыства высунула іншую фармулёўку, паводле якой метэароід — гэта цела дыяметрам ад 100 мкм да 10 м. Іншыя крыніцы абмяжоўваюць памер метэароіда ў 50 м.

Бачны след метэароіда, які ўвайшоў у атмасферу Зямлі, завецца метэорам, а метэароід, які зваліўся на паверхню Зямлі, — метэарытам.

Гл. таксама Астэроід Касмічны пыл Метэор Метэарыт

Спасылкі Спіс мінулых самых цесных збліжэнняў астэроідаў і метэароідаў з Зямлёй. Усе аб’екты з параметрам «H>30» з’яўляюцца метэароідамі.

Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты Катэгорыя:Планеталогія