Каліста — адзін з галілеевых спадарожнікаў Юпітэра. Трэці па велічыні спадарожнік у Сонечнай сістэме, памерам прыкладна з Меркурый (але па масе саступае гэтай планеце ў тры разы).

Гісторыя адкрыцця Каліста была адкрыта Галілеа Галілеем ў 1610 з дапамогай яго першага ў гісторыі тэлескопа. На адкрыццё спадарожніка прэтэндаваў таксама нямецкі астраном Сімон Марыус, які назіраў Каліста ў 1609, але своечасова не апублікаваў даныя пра гэта.

Назва «Каліста» была прапанавана менавіта Марыусам у 1614, аднак на працягу доўгага часу яна практычна не выкарыстоўвалася. Галілей прысвоіў чатыром адкрытым ім спадарожнікам парадкавыя нумары, і Каліста пазначалася як «чацвёрты спадарожнік Юпітэра». Толькі з сярэдзіны XX стагоддзя назва «Каліста» стала агульнаўжывальнай.

Каліста названая па імя персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі, каханай Зеўса (Юпітэра).

Магчымасць жыцця ў акіяне Як і ў выпадку з Еўропай і Ганімедам, папулярная ідэя пра магчымасць існавання ў падпаверхневым акіяне Каліста пазаземнага мікробнага жыцця. Але на Каліста ўмовы для жыцця некалькі горшыя за ўмовы на Еўропе і Ганімедзе. Асноўныя прычыны: недастатковасць судакранання з горнымі пародамі і недастатковы цеплавы паток з нетраў спадарожніка. Навуковец Торэнс Джонсан сказаў наступнае пра адрозненні ўмоў для жыцця на Каліста ад астатніх галілеевых спадарожнікаў:

На падставе гэтых і іншых меркаванняў лічыцца, што сярод галілеевых Месяцаў Еўропа мае найвялікшыя шансы на падтрыманне жыцця, прынамсі, мікробнага.

Крыніцы

Катэгорыя:Спадарожнікі Юпітэра Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1610 годзе