Бе́лая дзіра́ — гіпатэтычны фізічны аб’ект у Сусвеце, у вобласць якога нішто не можа ўвайсці. Белая дзіра з’яўляецца часавай супрацьлегласцю чорнай дзіры.

У 1930-я гады амерыканскія фізікі Роберт Опенгеймер і Хартланд Снайдэр прадставілі ідэю белых дзірак як рашэння ўраўненняў агульнай тэорыі адноснасці Эйнштэйна. Гэтыя ўраўненні, аснова сучаснай фізікі, апісваюць скрыўленне прасторы-часу з прычыны ўздзеяння масіўных аб’ектаў. Тым часам як чорныя дзіры нараджаюцца ў выніку калапсу зорак, белыя дзіры ўяўляюць сабой тэарэтычнае нараджэнне прасторы, часу і, магчыма, нават сусветаў. У цэнтры прастора і час не заканчваюцца сінгулярнасцю, а працягваюцца праз кароткую пераходную вобласць, дзе ўраўненні Эйнштэйна парушаюцца квантавымі эфектамі. З гэтай вобласці ўзнікаюць прастора і час са структурай унутранай белай дзіры, такая магчымасць ужо была прапанавана ірландскім фізікам Джонам Лайтанам Сінгам.

Праз няўстойлівасць гэтага рашэння ўраўненняў Эйнштэйна адносна абурэнняў метрыкі прасторы-часу белая дзіра можа быць толькі вечнай, г.зн. павінна існаваць у Сусвеце ад самага пачатку яе пашырэння і не можа нарадзіцца пазней, напрыклад у працэсе гравітацыйнага калапсу. У матэматычным сэнсе адасобленае рашэнне толькі з белай дзірой не поўнае, бо апісвае не ўсю прастору-час, а толькі яго частку. Таму можа існаваць вечная белая дзіра, толькі тапалагічна злучана з вечнай чорнай дзірой. Якаў Зяльдовіч і Валер Фралоў даказалі, што белая дзіра схільная да класічнай і квантавай няўстойлівасцей.

Тэарэтычна мяркуецца, што белыя дзіры могуць утварацца пры выхадзе з-за гарызонту падзей рэчыва чорнай дзіры, якая знаходзіцца ў іншым часе.

На цяперашні час невядомы фізічныя аб’екты, якія можна пэўна лічыць белымі дзірамі, таксама няма тэарэтычных перадумоў па метадах іх пошуку (у адрозненне ад чорных дзірак, якія павінны знаходзіцца, напрыклад, у цэнтрах буйных спіральных галактык).

Ізраільскія астраномы Алон Рэтэр і Шлома Хелер сцвярджаюць, што анамальны гама-усплёск GRB 060614, які адбыўся ў 2006 годзе, быў «белай дзірой»У Сусвеце ўпершыню адкрыты гіганцкі антыпод чорнай дзіркі Маскоўскі камсамолец, 31 мая 2011Ізраільцяне знайшлі белую дзірку .

У 2014 годзе Мадрыз Агілар, Марэна і Беліні даследавалі ідэю Вялікага выбуху ў выніку выбуху звышмасіўнай белай дзіры ў межах пяцімернага вакууму.J. E. Madriz Aguilar, C. Moreno, M. Bellini. «The primordial explosion of a false white hole from a 5D vacuum». Physics Letters. B728, 244 (2014)..

Гл. таксама Гравітацыйная сінгулярнасць Чарвяточына Квазар

Спасылкі Белыя дзіры і нараджэнне часціц Геаметрыя чорных і белых дзірак Свет у дзірцы: Сусвет усярэдзіне Фізік выпусціў Сусвет у матрошку з чорных дзірак Ізраільцяне знайшлі белую дзіру

Катэгорыя:Астрафізіка Катэгорыя:Рэлятывісцкія і гравітацыйныя з’явы Катэгорыя:Гравітацыя Катэгорыя:Гіпатэтычныя астранамічныя аб’екты Катэгорыя:Фізічныя гіпотэзы Катэгорыя:Агульная тэорыя адноснасці Катэгорыя:Чорныя дзіркі