Ло́свідскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924 годзе. Цэнтр — станцыя Лосвіда.

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Віцебскай акругі БССР з цэнтрам на станцыі Лосвіда. 20 жніўня 1924 года падзелены на 10 сельсаветаў: Бараўлянскі, Віцебскі, Даўжанскі, Дражнаўскі, Заронаўскі, Лятчанскі (Вялікалятчанскі), Мікалаёўскі, Старасельскі, Шалыгінскі, Шніцінскі. 29 кастрычніка 1924 года Шалыгінскі сельсавет перайменаваны ў Міхалёўскі і Лосвідскі раён перайменаваны ў Кузняцоўскі раён, цэнтр раёна перанесены ў горад Віцебск.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.

Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Віцебскага раёна