thumb|right|200px|Зямля Афрадыты Зямля́ Афрады́ты — буйная узвышаная зона, «мацярык», на Венеры, размешчаная недалёка ад экватара планеты. Яе памер прыблізна роўны памерам зямной АфрыкіЗвесткі пра Зямлю Афрадыты. Рэльеф гэтай горнай вобласці больш зрэзаныТэлерадыёстудыя Роскосмас , чым у Землі Іштар. На Зямлі Афрадыты таксама размешчаны некалькі горных хрыбтоў, але іх вышыня складае толькі палову вышыні гор Іштар. Названа па імі грэчаскай багіні кахання і прыгажосці Афрадыты. Працягласць структуры каля 18.000 кмКарты Венеры.
Паверхня прадстаўлена складкамі і расколінамі, што сведчыць пра вялікія сціскальныя сілы. Ёсць таксама буйныя лававыя патокі. Гэту мясцовасць перасякаюць каньёны і некаторыя кальцавыя структуры.
thumb|left|Імітацыя паверхні Зямля Афрадыты мае дзве асноўныя вобласці: на захадзе рэгіён Оўда і Рэгіён Тэціс на ўсходзе. Гэты венерыянскі кантынент знаходзіцца ў паўшар'і Артэміды.
Рэгіён Оўды мае цікавыя характарыстыкі. Яго хрыбты сцягваюцца ў двух розных накірунках, якія ўказваюць на тое, што сціскальныя гораўтваральныя сілы дзейнічаюць з некалькіх накірункаў. Ёсць таксама цёмныя вобласці, якія, верагодна, уяўляюць сабою зацвярдзелыя лававыя патокі. Таксама на паверхні маюцца расколіны, са слядамі вылівання лавы.
Гл. таксама Вега-1 Вега-2
Спасылкі NASA Map of Venus: Расія.ру Весткі навукі — новыя карты Венеры
Катэгорыя:Венера (планета)