Вялікая цёмная пляма (таксама вядомая як GDS-89) — цёмная пляма на Нептуне, падобнае да Вялікай чырвонай плямы Юпітэра. Пляма была выяўлена ў 1989 годзе з дапамогай касмічнага апарата «Вояджэр-2». І Вялікая цёмная пляма Нептуна, і Вялікая чырвоная пляма Юпітэра з’яўляюцца антыцыклонамі. Аднак, у параўнанні з плямай Юпітэра, якая назіраецца ўжо на працягу некалькіх стагоддзяў, тэрмін жыцця плямы Нептуна значна меншы. Зыходзячы з назіранняў «Вояджэр-2» і касмічнага тэлескопа «Хабл», пляма знікла да 1994 года.

Характарыстыка Цёмная, эліпсападобная пляма (13000 × 6600 км) па памерах нагадвае Зямлю. Вакол плямы хуткасць ветра дасягае 2400 км/г, што з’яўляецца найбольшым паказчыкам ва ўсёй Сонечнай сістэме. Мяркуюць, што пляма ўяўляла сабою дзірку ў метанавых воблаках Нептуна. Вялікая цёмная пляма ўвесь час змяняла сваю форму і памер.

Знікненне Пры спробе сфатаграфаваць пляму ў лістападзе 1994 года з дапамогай тэлескопа «Хабл» было выяўлена, што яна цалкам знікла. У наш час ужо на працягу некалькіх гадоў назіраецца новая пляма, якая атрымала назву «Паўночная вялікая цёмная пляма».

Крыніцы

Спасылкі http://www.solarviews.com/eng/neptune.htm http://www.windows.ucar.edu/tour/link=/neptune/atmosphere/N_clouds_GDS.html http://apod.nasa.gov/apod/ap960508.html http://intranet.dalton.org/departments/science/Astro/planets/Neptune/the%20dark%20spot.htm http://www.arcadiastreet.com/cgvistas/neptune_006.htm http://adsabs.harvard.edu/abs/2000hst..prop.5096S

Катэгорыя:Нептун (планета)