Кушля́ны () — аграгарадок у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Сольскага сельсавета.

Геаграфія За 20 км на захад ад Смаргоні, за 232 км ад Гродна, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Солы.

Назва Назва Кушляны антрапанімічнага (адыменнага) паходжання: ад антрапоніма Kušlys, які ад літоўскага kušlys «сляпец» (хто падслепаваты)Lietuvių pavardžių žodynas. А-К. Vilnius, 1985. С. 1140..

Ад асновы Kušl- магчыма паходзіць прозвішча Івана Кушлейкі (< Kušleika), дзяка Канцылярыі. Аснова таксама сустракаецца ў літоўскай антрапа- і тапанімііВ. Н. Топоров. Прусский язык. I-K. Москва, 1984. С. 361..

Магчыма, гэта імя першага пасяленца на месцы Кушлян. Імя са значэннем "Сляпец" магло быць мянушкавага тыпу, але не выключана, што гэта было імя, нададзенае хлопчыку яшчэ ў маленстве.

Такім самым чынам ад імя-мянушкі тыпу Smurgis (літ. smurgis «смаркач») паходзіць назва Смаргоні паблізу ад КушлянЖучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 353..

Гісторыя У 1940—1954 і 1978—2008 гадах цэнтр Кушлянскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 92 О решении вопросов административно-территориального устройства Сморгонского района. У 1954—1978 гадах вёска ўваходзіла ў склад Сольскага сельсавета.

У 1998 г. налічвалася 354 жыхароў, 134 двары. Базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі.

Славутасці

Сядзіба Ф. Багушэвіча, свіран (XIX ст.). Літаратурна-мемарыяльны музей Ф. Багушэвіча.

Вядомыя асобы Францішак Багушэвіч (1840—1900) — грамадскі дзеяч, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Алесь Жамойцін (нар. 1955) — паэт, навуковец

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Сольскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Смаргонскага раёна