Бы́стрык (, ) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Падгор’еўскага сельсавета. Размешчана за 15 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Лупалава на лініі Магілёў — Крычаў. Рэльеф раўнінны, на поўдзень мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па шашы Магілёў — Слаўгарад, якая праходзіць праз вёску.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Вядома ў Вялікім Княстве Літоўскім з пачатку XVII ст. У 1604 годзе сяло Быстрык-Будзішча ў Вяйнянскім войтаўстве Магілёўскага староства-эканоміі Аршанскага павета Віцебскага ваяводства, дзяржаўная ўласнасць. У 1635 годзе сяло Быстрык (яно ж Будзішча). У 1742 годзе дзейнічала царква.
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1785 годзе сяло Быстранка ў Чавускім павеце. У 1850 годзе ў складзе маёнтка Вейна, меўся шынок. Паводле перапісу 1897 года ў Галянёўскай воласці Чавускага павета Магілёўскай губерні, дзейнічаў заезны дом.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 26 красавіка 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР.
У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Амхаўскім сельсавеце Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 2 сакавіка 1931 года Магілёўскага раёна, з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1918 годзе адкрыта школа, для якой у 1923 годзе пабудавана памяшканне. У 1925 годзе ў школе было 35 вучняў.
У 1929 годзе арганізаваны калгас «Воля», дзейнічала кузня.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1954 года ў Нядашаўскім сельсавеце. У 1990 годзе у складзе саўгаса «Магілёўскі» (цэнтр — в. Амхавая 1), працаваў фельчарска-акушэрскі пункт.
Планіроўка Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва XVII стагоддзе: 1604 — 44 двары. 1635 — 42 двары. XVIII стагоддзе: 1785 — 18 двароў, 155 жыхароў. XIX стагоддзе: 1897 — 27 двароў, 218 жыхароў. XX стагоддзе: 1909 — 213 жыхароў. 1926 — 66 двароў, 342 жыхары. 1990 — 63 гаспадаркі, 138 жыхароў. XXI стагоддзе: 2007 — 38 гаспадарак, 56 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Падгор’еўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна