Па́ршына. Сустракаецца таксама варыянт Пе́ршына (, ) — аграгарадок у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Паршынскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 7 км на паўднёвы ўсход ад горада Горкі, за 92 км ад Магілёва на аўтамабільнай дарозе , каля левага берага ракі Крывая. На тэрыторыі аграгарадка сажалка.

Гісторыя Перад вайной у вёсцы жыло 350 чалавек у 97 дварахПаршино .

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 года гітлераўцамі было спалена 97 дамоў, забіта 2 чалавекі.

У 1924—1954 гадах і з 1966 года па наш час — цэнтр Паршынскага сельсавета. З 16 ліпеня 1954 года да 20 чэрвеня 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Будскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142)..

Насельніцтва 2000 год — 605 жыхароў у 225 дварах.

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў. Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.

Літаратура

Ліст карты N-35-63. Выданне 1982 г.

Спасылкі Аграгарадок Паршына // Афіцыйны сайт Горацкага райвыканкама Фатаграфія

Катэгорыя:Паршынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Горацкага раёна