Януш Корчак (, сапраўднае імя Эрш Хенрык Гольдшміт (), вядомы таксама як Стары Доктар ці Спадар Доктар (часам пішацца разам); ) — польскі педагог, урач-педыятр, дзіцячы пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч, афіцэр Войска Польскага.
Педагог-наватар, аўтар публікацый па тэорыі і практыцы выхавання. Пачынальнік дзейнасці па абароне правоў дзяцей і абсалютнага раўнапраўя дзяцей.
Польскі яўрэй, які на працягу ўсяго жыцця казаў пра сваю прыналежнасць да абодвух народаў.1,0 1,1 1,2 Joanna Olczak-Ronikier, Korczak, Próba biografii, W.A.B., Warszawa, 2011. Адхіліўшы прапановы пра ўцёкі з варшаўскага гета, разам з 200 выхаванцамі і персаналам «Дома сірот» загінуў у нацысцкім канцлагеры.
Маладосць і адукацыя Корчак нарадзіўся ў Варшаве ў апалячанай яўрэйскай сям’і, сын адваката Юзафа Гольдшміта (1844—1896) і Цэцыліі з дому Гэмбіцкай (1853/4-1920). Арыгінальная метрыка не захавалася, таму дакладная дата нараджэння невядомая.
Сям’я Гольдшмітаў паходзіла з Любельскага ваяводства, а Гэмбіцкіх — з Пазнаньскага; прадзед Маурыцы Гэмбіцкі і дзед Херш Гольдшміт былі ўрачамі.Maria Falkowska, Rodowód Janusza Korczaka, Biuletyn Żydowskiego Instytutu Historycznego 1997, nr 1.
Магілы бацькі Януша Корчака, яго дзядулі і бабулі па матчынай лініі (магіла маці не знойдзена) знаходзяцца на яўрэйскіх могілках у Варшаве на вуліцы Акаповай.
Дабрабыт сям’і Гольдшмітаў пачаў пагаршацца з прычыны псіхічнай хваробы бацькі, які ў пачатку 90-х гадоў першы раз трапіў у псіхіятрычную клініку з сімптомамі шаленства. Бацька памёр 26 красавіка 1896 г. Пасля яго смерці Корчак — 17-18-гадовы вучань — пачаў займацца рэпетытарствам, каб дапамагчы сям’і. Яго маці Цэцыліна Гольдшміт здавала пакоі ў іх варшаўскай кватэры. Экзамены на атэстат сталасці Корчак здаваў будучы 20-гадовым мужчынам.
З дзяцінства Януш Корчак шмат чытаў. Пазней у дзённіку, які пісаў у гета, зрабіў запіс:…я запаў у вар’яцтва, шаленства чытання. Свет знік перад маімі вачыма, была толькі кніга…. У 1898 г. ён паступіў на медыцынскі факультэт Імператарскага ўніверсітэта ў Варшаве. Летам 1899 г. ён першы раз выехаў за мяжу — у Швейцарыю, дзе знаёміўся, між іншым, з педагагічнай дзейнасцю і творчасцю Іагана Генрыха Песталоці. У канцы гэтага ж года быў ненадоўга арыштаваны за дзейнасць у чытальнях Варшаўскага таварыства дабрачыннасці. Вучыўся шэсць гадоў, на першым курсе паўторна. Вучыўся ў Лётным універсітэце. У студэнцкія гады пазнаваў на сваім досведзе жыццё галоты, пралетарыяту і люмпенпралетарыяту. Ён належаў таксама да масонскай ложы «Зорка мора» Міжнароднай федэрацыі «Le Droit Humain», мэтай якой было «прымірыць усіх людзей, падзеленых бар’ерамі рэлігіі, і шукаць праўду, захоўваючы павагу да іншага чалавека»Daniel Bargiełowski: Po trzykroć pierwszy.
Доктар 23 сакавіка 1905 года Корчак атрымаў дыплом урача. У чэрвені гэтага ж года ў якасці доктара быў прызваны ў царскае войска (гэта быў перыяд падзелу Польшчы) і браў удзел у руска-японскай вайне. Служыў у г. Харбін. Ад дзяцей у Манчжурыі вывучаў кітайскую мову. У канцы сакавіка 1906 года вярнуўся ў Варшаву. Паміж 1905 −1912 гг. працаваў педыятрам у Шпіталі для дзяцей ім. Берсанаў і Баўманаў. Узамен за пражыванне на тэрыторыі шпіталя, ён у якасці так званага «мясцовага доктара» стала дзяжурыў у шпіталі і самааддана выконваў свае абавязкі. У сваёй доктарскай практыцы ён не пазбягаў пралетарскіх частак горада. Ад бедных пацыентаў часта браў толькі сімвалічную плату, або нават даваў сродкі на лекі, у той жа час ад заможных пацыентаў мог патрабаваць высокую аплату, дзякуючы сваёй літаратурнай папулярнасці.
У 1907—1910/11 гг. Корчак павышаў кваліфікацыю за мяжой, дзе слухаў лекцыі, праходзіў практыку ў дзіцячых клініках, наведваў выхаваўчыя і апякунскія ўстановы. У Берліне прабыў амаль год (1907—1908), у Парыжы чатыры месяцы (1910), месяц правёў у Лондане (1910 або 1911). Як пісаў пазней, менавіта ў Лондане ён прыняў рашэнне, што не будзе ствараць сваю сям’ю і будзе «служыць дзіцяці і яго справе»M. Jaworski, Janusz Korczak, Warszawa 1973, s. 18. У гэты час ён актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю, належаў, між іншым, да Варшаўскага гігіенічнага таварыства і Таварыства летнікаў для дзяцей. У 1904, 1907, 1908 гадах выязджаў у летнікі, арганізаваныя Таварыствам для польскіх і яўрэйскіх дзяцей. У 1906 г. выдаў кнігу «Дзіця гасцінай», вельмі добра прынятую чытачамі і крытыкамі. Ад гэтага часу, дзякуючы папулярнасці, якую набыў пасля публікацый, стаў вядомым і папулярным педыятрам у Варшаве. У 1909 годзе ўступіў у яўрэйскае Таварыства «Дапамога для сірот», якое праз некалькі год пабудавала ўласны «Дом Сірот», дырэктарам якога стаў Корчак.
Падчас першай сусветнай вайны ён зноў быў прызваны ў царскую армію. Служыў малодшым ардынатарам дывізійнага шпіталя, пераважна ва Украіне. У 1917 годзе яго адклікалі на лекарскую працу ў прытулках для ўкраінскіх дзяцей пад Кіевам. Праз два гады, у часе кароткага адпачынку ў Кіеве, сустрэўся з Марыяй з Рагоўскіх Фальскай, польскай грамадскай і незалежнай актывісткай, якая на той час кіравала выхаваўчым домам для польскіх хлопцаў. Пасля заканчэння службы ў расійскай арміі ў званні капітана ў чэрвені 1918 года Корчак вярнуўся ў Варшаву. Пасля абвяшчэння незалежнасці Польшчы (11 лістапада 1918 года) Корчак хутка зноў трапіў у войска. На гэта раз быў мабілізаваны ў адроджаную польскую армію. Падчас польска-бальшавіцкай вайны (1919—1921) быў доктарам у ваенных шпіталях у Лодзі і Варшаве. Хварэў на тыф. За сваю працу быў павышаны да звання маёра Войска Польскага.
Педагог
Погляды З ранняй маладосці цікавіўся пытаннямі, звязанымі з выхаваннем дзяцей, быў пад уплывам ідэі і досведу «новага выхавання». Натхняўся таксама тэорыяй педагагічнага прагрэсівізму, апрацаванай Джонам Дз’юі, а таксама працамі Дэкролі, Мантэсоры ці ранейшых педагогаў — Песталоці, Спенсера, Фробеля; ведаў педагагічныя канцэпцыі ТалстогаLewowicki, T., 1994, Janusz Korczak, Prospects:the quarterly review of comparative education (Paris, UNESCO: International Bureau of Education), vol. XXIV, no. 1/2, 1994, p. 37-48. Падкрэсліваў неабходнасць дыялогу з дзецьмі. Публікаваў і чытаў лекцыі на тэмы, звязаныя з выхаваннем дзяцей і педагогікай. Досвед працы з дзецьмі набываў перш за ўсё як рэпетытар, пазней — як грамадскі дзеяч, а потым як дырэктар Дома Сірот і адзін са стваральнікаў Нашага Дому. У міжваенны перыяд выкладаў у розных навучальных установах у Польшчы, між іншым у Дзяржаўным інстытуце спецыяльнай педагогікі (сёння Акадэмія Спецыяльнай педагогікі ім. Марыі Гжэгажэўскай), Дзяржаўнай семінарыі настаўнікаў рэлігіі Майсея ці Дзяржаўным настаўніцкім інстытуце.
Януш Корчак выпрацаваў уласную педагагічную канцэпцыю шляхоў фарміравання дзіцяці як асобы (выкладзена ў кнізе «Як любіць дзіця», т. 1, 2; 1920—21). Зыходны яе тэзіс — дзіця як самастойная, адносна незалежная ад іншай волі асоба. Адстойваў ідэі паўнацэннасці дзіцяці як чапавека. Мэтай выхавання лічыў поўнае і гарманічнае развіццё дзіцяці, фарміраванне яго асобы ў адпаведнасці з ідэаламі дабрыні, прыгажосці і свабоды. Стрыжань яго выхаваўчай сістэмы — абуджэнне ў дзіцяці патрэбы да самапазнання, самаацэнкі, самакантролю і волі да самаўдасканалення.
У якасці дырэктара дзіцячага дома стварыў, між іншым, дзіцячы сяброўскі суд, у якім дзеці самі разглядалі свае справы і маглі таксама прыцягваць да суду сваіх выхавацеляў.
вядомы швейцарскі псіхолаг Жан Піяжэ, які наведваў Дзіцячы дом, сказаў пра Корчака:
Корчак быў прыхільнікам эмансіпацыі дзіцяці, яго самавызначэння і шанавання яго правоў. Самакіраванне выхаванцаў, якое дзейнічала ў Корчакаўскіх цэнтрах, штодзённа практыкавала прынцыпы дэмакратыі, якія Корчак у аднолькавай ступені адносіў да дзяцей і дарослых. «Дзіця ўспрымае і разумее як дарослы чалавек — толькі не мае яго вопыту».
Корчак заснаваў першы педагагічны часопіс, які змяшчаў матэрыялы, дасланыя дзецьмі, і разлічаныя, галоўным чынам, на юнага чытача — «Малы агляд» («Mały Przegląd»). Ён быў адным з пачынальнікаў даследаванняў у галіне развіцця і псіхалогіі дзіцяці, а таксама выхаваўчай дыягностыкі.
Часопіс, які публікаваўся дзецьмі і для дзяцей, быў іх форумам, кузняй талентаў і важнай апорай асіміляцыі, асабліва дзяцей з артадаксальных яўрэйскіх сем’яў. Доктар Корчак выступаў за рэсацыялізацыю, а таксама комплексную і наватарскую апеку над дзецьмі з маргінальных слаёў грамадства.
Корчак сцвярджаў, што месца дзіцяці сярод аднагодкаў, а не ў хатнім зацішшы. Імкнуўся да таго, каб дзеці сціралі свае ранейшыя перакананні і маладыя погляды, праходзілі працэс сацыялізацыі і такім чынам рыхтаваліся да дарослага жыцця. Ён стараўся забяспечыць дзецям бесклапотнае — што не азначае пазбаўленае абавязкаў — дзяцінства. Лічыў, што дзіця само павінна зразумець і эмацыянальна перажыць дадзеную сітуацыю, набрацца досведу, само зрабіць вывады і прадухіліць магчымыя наступствы. «Няма дзяцей — ёсць людзі», — пісаў Корчак.
Усіх дзяцей, якіх ён лячыў ці выхоўваў, лічыў сваімі. Яго пазнейшая дзейнасць пацвярджае гэта. Альтруістычныя перакананні не дазволілі б яму таксама на асаблівыя адносіны да малой групкі любімых вучняў. Ён не лічыў традыцыйную сям’ю найважнейшым і асноўным звяном сацыяльнай сувязі. Не прымаў ролю, якую яна адыгрывала ў хрэсціянска-кансерватыўных і традыцыйных яўрэйскіх колах грамадства.
Самыя важныя элементы канцэпцыі выхавання паводле Корчака: адмова ад гвалту — фізічнага, вярбальнага, які вынікае з узроставай перавагі ці выконваемай функцыі; ідэя выхаваўчага ўзаемадзеяння паміж дарослымі, дзецьмі, якая пашырае азначэнне класічнай педагогікі; прынцып уліку індывідуальнасці кожнага дзіцяці ў выхаваўчым працэсе; вера ў тое, што дзіця найлепш ведае ўласныя патрэбы, памкненні і эмоцыі, а значыць, яно павінна мець права на тое, каб дарослыя прымалі пад увагу яго думку; прызнанне дзіцяці права на павагу, няведанне і няўдачы, прыватнае жыццё, асабісты пункт гледжання і ўласнаць; прызнанне працэсу развіцця дзіцяці за нялёгкую працу.
Ён сфармуляваў дзесяць «прыказанняў выхавання»:Бахарэвіч А. Каляндар Бахарэвіча. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2014. — С. 267. Не чакай, што тваё дзіця будзе такое, як ты, або такое, як ты хочаш. Дапамажы яму стаць не табой, а сабой. Не патрабуй ад дзіцяці платы за тое, што ты зрабіў для яго. Не спаганяй на дзіцяці свае крыўды. Ня стаўся да праблемаў дзіцяці звысоку. Не прыніжай. Самыя важныя сустрэчы — з дзецьмі. Не дратуй сябе, калі не можаш нешта зрабіць для дзіцяці. Дратуй, калі можаш, але не робіш. Дзіця — не тыран. Ён — каштоўны Кубак, які жыццё дало табе на захаванне. Умей любіць чужое дзіця. Не рабі чужому тое, што не хацеў бы, каб рабілі твайму. Любі сваё дзіця любым. Неталенавітым, няўдалым, дарослым.
Сённяшняе ўспрыманне Сёння Януш Корчак атрымлівае ўсё большае прызнанне як прадвеснік шэрагу педагагічных тэндэнцый, а яго разуменне правоў дзіцяці з’яўляецца кропкай адліку для многіх сучасных аўтараў.Patricia Anne Piziali, 1981, A comparison of Janusz Korczak’s concept of the Right of the Child with those of Other Selected Child Advocates, George Washington University (dysertacja) «Рэфарміраваць свет — гэта значыць рэфарміраваць выхаванне», — лічыў Корчак.